Лукашенко подписал указ о социальной поддержке отдельных категорий граждан

Лукашэнка падпісаў указ аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка падпісаў указ №149 "Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прыняты ў мэтах недапушчэння абмежавання пенсійных правоў грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Беларусі.

Указам прадугледжана ўключэнне перыядаў ваеннай службы на тэрыторыях Латвійскай і Эстонскай ССР, якія раней уваходзілі ў склад СССР, у стаж працы пры прызначэнні пенсіі ў Беларусі. Гэта дазволіць павялічыць памеры пенсій прыкладна для 180 беларускіх грамадзян.

Крыніца: belta.by