Лукашэнка: Беларусь гатова пашыраць супрацоўніцтва з Казахстанам па стварэнні супольных прадпрыемстваў
Беларусь гатова пашыраць супрацоўніцтва з Казахстанам па стварэнні супольных прадпрыемстваў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з паслом Казахстана ў Беларусі Ерланам Байжанавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У нас з вамі створаны добрыя супольныя прадпрыемствы па вытворчасці камбайнаў, трактароў, ліфтоў. Плануецца далейшае прасоўванне нашых тэхналогій і стварэнне на іх аснове супольных прадпрыемстваў у Казахстане, Беларусі. Мы гатовы падтрымліваць вас у любы момант. Любыя вашы пажаданні на тэрыторыі Беларусі - гэта для нас закон. Мы гатовы да пашырэння нашага супрацоўніцтва ў плане стварэння супольных прадпрыемстваў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
У цяперашні час у Беларусі зарэгістравана 55 прадпрыемстваў з казахстанскім капіталам, у тым ліку 17 супольных і 38 замежных.
У Казахстане дзейнічае больш за 170 суб'ектаў тавараправодзячай сеткі беларускіх прадпрыемстваў. Рэалізуюцца кааперацыйныя праекты па сумеснай вытворчасці трактарнай, сельскагаспадарчай, аўтамабільнай і прычапной, пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі, а таксама ліфтавага абсталявання.
Крыніца: belta.by