Лукашенко поздравил народную артистку России Ирину Муравьеву с днем рождения

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Ірыну Мураўёву з днём нараджэння

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Ірыну Мураўёву з днём нараджэння. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Народная артыстка Расіі Ірына Мураўёва адзначае юбілей

"Яскравісты талент, непаўторнае акцёрскае майстэрства і бясконцае жаночае абаяньне прынеслі Вам заслужаны поспех і прызнаньне мільёнаў прыхільнікаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваша творчасць, заснаваная на лепшых традыцыях савецкага кінематографа і тэатральнага мастацтва, здабыла шырокую папулярнасць у нашай краіне. Беларускія гледачы ведаюць і любяць спектаклі і фільмы з Вашым удзелам".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і надалей дзейнасць народнай артысткі будзе спрыяць умацаванню дружбы і развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж братнімі народамі Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ірыне Мураўёвай моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Крыніца: belta.by

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Ірыну Мураўёву з днём нараджэння