Лукашенко: особое значение сейчас имеют компетентность и патриотизм каждого из белорусских дипломатов

Лукашэнка: асаблівае значэнне цяпер маюць кампетэнтнасць і патрыятызм кожнага з беларускіх дыпламатаў

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дыпламатычнай службы Беларусі з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Народ даверыў вам важную і ганаровую місію - прадстаўляючы Айчыну, прафесійна адстойваць нацыянальныя інтарэсы перш за ўсё рэальнымі дасягненнямі і важнымі знешнепалітычнымі ініцыятывамі", - гаворыцца ў віншаванні.


Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што цяпер на ўсіх кантынентах разгортваецца барацьба за розумы людзей, рынкі і рэсурсы. "У гэтых умовах ад дыпламатаў патрабуецца вялікая адказнасць за даручаны ўчастак і арыентацыя на канкрэтны вынік. А асаблівае значэнне маюць кампетэнтнасць і патрыятызм літаральна кожнага з вас", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што дыпламаты і надалей будуць рабіць усё для ўмацавання аўтарытэту беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне, развіцця гандлёвых і гуманітарных сувязяў, выбудоўваючы адносіны з замежнымі партнёрамі на прынцыпах роўнасці і справядлівасці, клапоцячыся аб дабрабыце сваёй краіны і яе жыхароў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў супрацоўнікам і ветэранам дыпламатычнай службы добрага здароўя, міру і поспехаў у справе служэння роднай Беларусі.

Крыніца: belta.by

Лукашэнка: асаблівае значэнне цяпер маюць кампетэнтнасць і патрыятызм кожнага з беларускіх дыпламатаў