Беларусь павысіла мытныя пошліны на шампуні з ЗША, Вялікабрытаніі і некаторых іншых краін
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня падпісаў указ №16 "Аб часовым устанаўленні ставак увозных мытных пошлін". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам да 30 чэрвеня ўключна ўстаноўлены павышаныя стаўкі ўвазных мытных пошлін (35% ад мытнага кошту) на шампуні, сродкі для валасоў і сродкі для чысткі зубоў, якія паходзяць з краін англасаксонскай групы (ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя).
Указ накіраваны на абарону эканамічных інтарэсаў Беларусі і стварае ўмовы для замяшчэння адпаведнага імпарту таварамі, вырабленымі ў ЕАЭС.
Крыніца: belta.by