Індывідуальны падыход і справядлівасць. Галоўныя акцэнты нарады ў Лукашэнкі па амністыі і крымінальным заканадаўстве
Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы на тэму ўдасканалення заканадаўства аб крымінальнай адказнасці расказала журналістам аб галоўных акцэнтах адбыўшагася мерапрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Наталля Эйсмант нагадала, што разглядаліся дзве рэзанансныя для грамадства тэмы - правядзенне амністыі і ўдасканаленне мер крымінальнай адказнасці за некаторыя віды злачынстваў, у прыватнасці менш цяжкія. Былі заслуханы даклады міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і старшыні Вярхоўнага Суда Валянціна Сукалы. "Падходы дакладчыкаў па асноўных абмяркоўваемых сёння тэмах кіраўнік дзяржавы падтрымаў", - сказала Наталля Эйсмант.
Паводле яе слоў, абмеркаванне, якое до
На асобныя моманты Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу адказных асоб. "Напрыклад, Прэзідэнт гаварыў аб рабоце Камісіі па пытаннях памілавання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Тут прынцыпы і патрабаванні Прэзідэнта наступныя: праца камісіі павінна пастаянна ўдасканальвацца, Прэзідэнт чакае ад камісіі прапаноў", - адзначыла Наталля Эйсмант. І, безумоўна, у аснове прапаноў камісіі, вылучаных на ўзровень кіраўніка дзяржавы, павінны ляжаць прынцып справядлівасці і індывідуальны падыход.
Падчас нарады закраналася таксама праца праваахоўных органаў і іх асобных структурных падраздзяленняў - інспекцый па справах непаўналетніх і Дэпартамента па выкананні пакаранняў.
"Асобна абмяркоўваліся пытанні, звязаныя са злачынствамі па наркатычных артыкулах. Тут зразумела роля камісій па справах непаўналетніх і зразумела, што Прэзідэнт чакае ўзмацнення работы гэтых камісій. Такі сігнал быў сёння пададзены", - дадала прэс-сакратар.
Пры гэтым праца праваахоўнікаў павінна ў абавязковым парадку будавацца на прынцыпе справядлівасці. А любыя праявы так званай палачна-галачнай сістэмы абсалютна непрымальныя. "Пра гэта Прэзідэнт гаварыў і раней не раз, сёння ён гэта для міністра ўнутраных спраў, у прыватнасці, паўтарыў", - адзначыла Наталля Эйсмант.
Работа выпраўленчых устаноў і Дэпартамента выканання пакаранняў разглядалася на нарадзе ў сувязі з маючым адбыцца правядзеннем амністыі і памілаваннем. Прэзідэнт бачыць неабходнасць узмацніць ролю выпраўленчых устаноў, улічваць іх меркаванне пры прыняцці рашэнняў аб амністыі або памілаванні, паколькі менавіта там ведаюць аб паводзінах тых, хто адбывае пакаранне. Асобная тэма - гэта занятасць, і асабліва занятасць памілаваных, амніставаных. "Гэта павінна быць безумоўна і павінна выконвацца безагаворачна. На гэтым Прэзідэнт зрабіў акцэнт і анансаваў па пытаннях занятасці вялікую размову на вышэйшым узроўні, на ўзроўні Прэзідэнта", - распавяла Наталля Эйсмант. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў і важнасць забеспячэння кантролю за тымі асобамі, якія будуць вызвалены ў выніку амністыі, а таксама іх уліку. "Яны будуць выходзіць з месцаў зняволення на пэўных умовах. І кантроль за тым, як гэтыя ўмовы будуць выконвацца, павінен быць жалезным. А інакш, як сказаў Прэзідэнт, рэакцыя будзе імгненнай і жорсткай, - заявіла прэс-сакратар. - Пры ўсіх змякчальных падыходах, пры ўсіх прынцыпах справядлівасці, на якіх мы працуем, пытанне бяспекі Прэзідэнт безумоўна ставіць на першае месца".
Крыніца: belta.by