Лукашенко одобрил проекты межправсоглашений с Экваториальной Гвинеей

Лукашэнка ўхваліў праекты міжурадавых пагадненняў з Экватарыяльнай Гвінеяй

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы, якімі адобрыў у якасці асновы для правядзення перамоваў праекты пагадненняў з Экватарыяльнай Гвінеяй. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, адобраны праект міжурадавага пагаднення аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый. На правядзенне перамоваў па гэтым дакуменце ўпаўнаважана Міністэрства эканомікі, на падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта - Міністэрства замежных спраў.

Міністэрства па падатках і зборах упаўнаважана на правядзенне перамоваў па праекце міжурадавага пагаднення аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання і прадухіленні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць. МПЗ прадастаўлены паўнамоцтвы на падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Па праекце міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах весці перамовы і падпісваць дакумент пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.

Крыніца: belta.by

Лукашэнка ўхваліў праекты міжурадавых пагадненняў з Экватарыяльнай Гвінеяй