Изменены условия управления средствами семейного капитала, предусмотренные указом №572

Зменены ўмовы кіравання сродкамі сямейнага капіталу, прадугледжаныя ўказам №572

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 лістапада падпісаў указ №373, якім уносяцца змяненні ва ўказ ад 9 снежня 2014 года №572 "Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з дакументам зменены ўмовы кіравання сродкамі сямейнага капіталу, прадугледжаныя ўказам №572. Гэта рашэнне звязана з тым, што раней для шматдзетных сем'яў былі істотна пашыраны магчымасці датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.

Указам №373 спрошчаны парадак і скарочаны тэрмін пералічэння ў рэспубліканскі бюджэт даходаў ад кіравання сродкамі сямейнага капіталу.

Пры гэтым умовы прадастаўлення і выкарыстання шматдзетнымі сем'ямі сямейнага капіталу не змяняюцца.

Крыніца: belta.by

Зменены ўмовы кіравання сродкамі сямейнага капіталу, прадугледжаныя ўказам №572