Лукашенко подписал указы о назначении выборов депутатов и членов Совета Республики

Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні выбараў дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада падпісаў указы №367 "Аб прызначэнні выбараў дэпутатаў" і №368 "Аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дадзенымі дакументамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі прадугледжваецца правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання ў адзіны дзень галасавання - 25 лютага 2024 года, а ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання - 4 красавіка 2024 года.

Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі павінна адбыцца не пазней 21 сакавіка 2024 года.

Адначасова Цэнтрвыбаркаму, дзяржаўным органам, іншым арганізацыям даручаецца прыняць меры па арганізацыі выбараў, а ўраду - забяспечыць фінансаванне расходаў на іх падрыхтоўку і правядзенне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Крыніца: belta.by

Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні выбараў дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі