Лукашэнка: фестываль "Лістапад" аб'яднае цэлую пляяду зорных і маладых кінематаграфістаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей і ўдзельнікаў XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" з адкрыццём гэтага брэндавага дзяржаўнага форуму і прэстыжнай культурнай пляцоўкі.
"Беларусь на некалькі святочных дзён аб'яднае цэлую плеяду зорных і зусім маладых кінематаграфістаў, чыё мастацтва заснавана на высокіх ідэалах праўды і дабра - якасцях, якімі па праве славіцца наша дзяржава", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што мерапрыемства, якое праводзіцца ў гэты раз пад дэвізам "Ствараем будучыню", падорыць шмат станоўчых эмоцый прыхільнікам сучаснага кінематографа і стане магутным стымулам для далейшай папулярызацыі ідэй міру і дружалюбнасці.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў гасцям і ўдзельнікам фестывалю выдатнага настрою, невычарпальнага натхнення і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Крыніца: belta.by