"Это вопрос государственной важности". Лукашенко рассказал о вскрытии преступных схем в молочной отрасли

«Гэта пытанне дзяржаўнай важнасці». Лукашэнка расказаў пра выкрыццё злачынных схем у малочнай галіне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада падчас нарады ў Палацы Незалежнасці распавёў аб выяўленні злачынных схем у малочнай галіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сувязі з тым, што да мяне хадакі пайшлі па некаторых пытаннях, я хацеў бы публічна агучыць праблему. Можа, хтосьці адкажа на некаторыя пытанні з прысутных (прэм'ер-міністр, віцэ-прэм'ер, кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю), выслухаўшы гэта. Але паколькі следства па гэтай справе ідзе, я не магу шмат фактаў агучваць. Але тыя, хто спрабуе на мяне выйсці, яны пачуюць і зразумеюць, што я маю на ўвазе", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Аб выяўленай праваахоўнікамі схеме кіраўнік дзяржавы распавёў на прыкладзе магілёўскага прадпрыемства "Бабушкіна крынка". Некалькі гадоў таму туды быў прызначаны новы кіраўнік. Ён сфарміраваў сваю "каманду" з ліку набліжаных знаёмых і сваякоў і пачаў "новую збытавую палітыку".

"У верасні 2019 года на пасаду дырэктара прызначаны спадар Скітоў. Сфарміраваў сваю каманду мэнэджараў (многія любяць пра гэта гаварыць: "Каманда… мы тут…". Я заўсёды вас убярэг ад гэтага: ніякіх каманд, павінна быць кіраўні

"Адметнай асаблівасцю дзейнасці ўладальнікаў беларускіх фірмаў з'явілася наяўнасць падкантрольных суб'ектаў гаспадарання на тэрыторыі Расіі, што дазваляла прадаваць прадукцыю з мінімальнай нацэнкай, а затым рэалізоўваць тавар канчатковаму спажыўцу па больш высокай цане, заніжаючы падатковую базу. Атрыманая інфармацыя паказала, што рэалізацыя схемы не магла ажыццяўляцца без удзелу службовых асоб прадпрыемстваў і дзяржорганаў. Раман Аляксандравіч (прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. - Заўв. БЕЛТА), таксама адкажаце, калі там будуць вашыя асобы. Там свецяцца і члены ўрада. Я не называю прозвішчы, пакуль ідзе следства", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Шляхам подкупу асобныя камерсанты атрымлівалі права першачарговага размеркавання малочнай прадукцыі (алей, сыры, іншай малочнай прадукцыі) на сваю карысць з магчымасцю закупкі па цане ніжэй за ўстаноўлены індыкатыў.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што падобная злачынная схема стала магчымай, таму што ва ўрадзе не выпрацавана сістэма рэалізацыі прадукцыі. "Многія прапануюць праз біржу ўсё прадаваць і гэтак далей. Гэта ваша справа. Але як толькі замялі гэтых дзеячаў, пасадзілі куды трэба, зусім іншыя цэны на прадпрыемствах. І ўсё пачалося, спадар Субоцін (старшыня Віцебскага аблвыканкама. - Заўв. БЕЛТА), з Віцебскай вобласці. Можа быць, да вас. Але не дай бог (губернатараў папярэджваю) косякі будуць у вашу бытнасць, мала не пакажацца. Будзе аж у вачах цёмна, якімі б вы надзейнымі і адданымі мне ні былі. Гэта пытанне не Лукашэнка. Гэта пытанне дзяржаўнай важнасці", - заявіў Прэзідэнт.

Ён звярнуў на выяўленыя факты ўвагу старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю: "Яшчэ раз хачу публічна, Васіль Мікалаевіч, папярэдзіць вас. Гэта добра, што вы бачыце фермы неўбраныя. Гэта з іх спытаюць. Але вось тут вашы косякі. Займіцеся прынцыпова".

"Я даручыў старшыні Камітэта (КДБ. - Заўв. БЕЛТА) усіх перапісаць, усю ўласнасць. А ўласнасці там немярана. Усё павінна быць канфіскавана ў даход дзяржавы. Шкоду мы бачым. Памнажайце на тры (не ўсе ўбачылі), а можа, на пяць. Уся ўласнасць павінна быць у дзяржавы. Агрэлі да крайнасці", - абурыўся Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначыў старшыня КДБ Іван Тэртэль, у выніку аператыўнай дзейнасці было затрымана 26 чалавек, на дадзены момант 15 арыштаваныя.

К

«Гэта пытанне дзяржаўнай важнасці». Лукашэнка расказаў пра выкрыццё злачынных схем у малочнай галіне