Лукашэнка: будаўніцтва БелАЭС завершана, пытанні бяспекі ў прыярытэце
Будаўніцтва БелАЭС завершана, і пытанні бяспекі эксплуатацыі станцыі, як і раней, знаходзяцца ў прыярытэце. На гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу, прымаючы даклад аб завяршэнні будаўніцтва БелАЭС і павышэнні даступнасці электраэнергіі для ацяплення жылых дамоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Тэма сённяшняй нашай размовы, як вядома, атамная электрастанцыя. У прынцыпе, мы скончылі будаўнічыя і пусканаладачныя работы. Станцыя працуе на поўную магутнасць, праводзяцца планавыя прафілактычныя і іншыя мерапрыемствы, што належыць па рэгламенце. Бяспека нашай станцыі - гэта пытанне нумар адзін. Тут няма чаго паўтараць і гаварыць", - сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нават нейкія нюансы трэба даводзіць да ладу, і беларускі бок у гэтым плане заўсёды вылучаў жорсткія патрабаванні. "Расатам" павінен гэта выдатна разумець. Мы - чарнобыльская рэспубліка. У нас нават найменшыя нейкія паблажкі пры будаўніцтве АЭС недапушчальныя. Людзі нам ніколі гэтага не даруюць. Таму адсюль такія жорсткія патрабаванні з нашага боку па рознага роду нюансах", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Наколькі я інфармаваны, асноўныя вузлы, у тым ліку гэты "ядзерны востраў", у парадку. Функцыянуе, дзейнічае. Ну а дэ