Лукашенко заявил о солидарных подходах Беларуси и Казахстана к развитию интеграционных процессов

Лукашэнка заявіў аб салідарных падыходах Беларусі і Казахстана да развіцця інтэграцыйных працэсаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Беларусі высока ацэньваюць крокі, якія рэалізуюцца Казахстанам па ўмацаванні суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, маштабныя пераўтварэнні ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, намаганні па выбудоўванні канструктыўных адносін як унутры шматнацыянальнай дзяржавы, так і ў знешняй палітыцы, падкрэсліў Прэзідэнт.

"Вытокі дружбы нашых народаў ляжаць у сумеснай гісторыі, перапляценнях чалавечых лёсаў і агульных выпрабаваннях, што выпалі на долю беларусаў і казахстанцаў у ХХ стагоддзі, - гаворыцца ў віншаванні. - У дзвюх краін салідарныя падыходы да развіцця інтэграцыйных працэсаў, паглыблення міжнароднага партнёрства і кааперацыі, якія знаходзяць сваё адлюстраванне на пляцоўках вядучых сусветных форумаў".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што атмасфера даверу і разумення, якая ўсталявалася паміж Мінскам і Астанай, будзе і надалей спрыяць стварэнню новых магчымасцей для раскрыцця патэнцыялу ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву здароўя, паспяховага ўвасаблення ў жыццё ўсяго задуманага, а дружалюбнаму народу Казахстана - дабра і дабрабыту.

Крыніца: belta.by

Лукашэнка заявіў аб салідарных падыходах Беларусі і Казахстана да развіцця інтэграцыйных працэсаў