Лукашэнка павіншаваў мотастралкоў: стойкасць, мужнасць і высокая баявая вывучка воінаў застаюцца нязменнымі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў-мотастралкоў, ваеннаслужачых механізаваных злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл з прафесійным святам – Днём мотастралкоў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Адважная пяхота – "царыца поляў" – аснова асноў любой арміі. Так было ў мінулыя часы, так застаецца і сёння. Змяняецца тактыка, узбраенне, тэхніка – незмяняльнымі застаюцца стойкасць, мужнасць і высокая баявая вывучка нашых воінаў", – гаворыцьца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў сімволізм таго, што вытокі сённяшняга свята цесна звязаны з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны і гераічнымі дзеяннямі 1-й Маскоўскай стралковай дывізіі, якая адзначылася ў баях на беларускай зямлі і атрымала 21 верасня 1941 года найменне "гвардзейская".
У нашы дні новае пакаленне воінаў механізаваных злучэнняў і воінскіх часцей паспяхова асвойвае нялёгкую навуку перамагаць, свята захоўваючы пераможныя традыцыі ветэранаў і эфектыўна вырашаючы самыя складаныя вучэбна-баявыя задачы, канстатаваў беларускі лідар.
"Перакананы, кожны з вас добра разумее, што менавіта майстэрства, прафесіяналізм і патрыятызм салдат і афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца лепшымі гарантыямі захавання міру і бяспекі на роднай зямлі. І, калі спатрэбіцца, вы зробіце ўсё, каб адстаяць свабоду і незалежнасць нашай краіны", – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў ветэранам-мотастралкам, ваеннаслужачым механізаваных злучэнняў і воінскіх часцей, а таксама іх блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і вялікіх поспехаў у справе ўмацавання абараназдольнасці Беларусі.
Крыніца: belta.by