Лукашенко: белорусский народ гордится своим прошлым и великими достижениями

Лукашэнка: беларускі народ ганарыцца сваім мінулым і вялікімі дасягненнямі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Дзяржаўная палітыка ў сферы гісторыі: праблемы і перспектывы захавання гістарычнай праўды і памяці". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мы, беларусы, народ з багатай шматвяковай гісторыяй. Мы ганарымся сваім мінулым, вялікімі дасягненнямі і годна пройдзенымі выпрабаваннямі нашых продкаў. Памятаем, у якіх няпростых умовах ствараўся каштоўнасны фундамент беларускай дзяржаўнасці. Сёння на яго аснове працягваем нацыянальнае будаўніцтва і ўмацоўваем суверэнітэт Беларусі", - гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым канстатаваў, што сучасныя выклікі глабальнага свету ствараюць пагрозу страты духоўна-маральнага пачатку, без якога няма будучыні ў народа і краіны. "Таму мы павінны больш прынцыпова і бескампрамісна адстойваць праўду, выхоўваць падрастаючае пакаленне на прыкладзе традыцыйных каштоўнасцей беларусаў, іх гераічных і працоўных подзвігаў. Вядучая роля ў гэтай важнай місіі належыць гістарычнай навуцы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што канферэнцыя, якая праходзіць напярэдадні Дня народнага адзінства, стане яшчэ адным упэўненым крокам

да асэнсавання эпахальных падзей мінулага, дазволіць даць адказы на самыя складаныя пытанні, паслужыць агульнай справе папулярызацыі айчыннай гісторыі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім удзельнікам форуму плённай працы, моцнага здароўя, міру, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць Беларусі.

Прывітанне Лукашэнкі ўдзельнікам рэспубліканскай канферэнцыі па захаванні гістарычнай праўды і памяці

Прывітанне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Дзяржаўная палітыка ў сферы гісторыі: праблемы і перспектывы захавання гістарычнай праўды і памяці".

Паважаныя сябры!

Мы, беларусы, народ з багатай шматвяковай гісторыяй. Мы ганарымся сваім мінулым, вялікімі дасягненнямі і годна пройдзенымі выпрабаваннямі нашых продкаў. Памятаем, у якіх няпростых умовах ствараўся каштоўнасны фундамент беларускай дзяржаўнасці. Сёння на яго аснове працягваем нацыянальнае будаўніцтва і ўмацоўваем суверэнітэт Беларусі.

Аднак сучасныя выклікі глабальнага свету ствараюць пагрозу страты духоўна-маральнага пачатку, без якога няма будучыні ў нашага народа і краіны. Таму мы павінны больш прынцыпова і бескампрамісна адстойваць праўду, вы

Лукашэнка: беларускі народ ганарыцца сваім мінулым і вялікімі дасягненнямі