Прэзідэнт: жыць трэба так, каб не паўтараць памылак мінулага і захаваць мірную Беларусь для дзяцей і ўнукаў
Жыць трэба так, каб не паўтараць памылак мінулага і захаваць мірную Беларусь для дзяцей і ўнукаў. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 верасня падчас цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што дзень уз'яднання Беларусі, усходняй і заходняй яе частак, - 17 верасня 1939 года - стаў сімвалам нашага нацыянальнага адзінства, непадзельнага часам. "Але гэты вопыт кажа нам, што не менш важна быць разам у мірны час. Працаваць на карысць свайго народа і Айчыны", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
"І жыць трэба так, каб ніколі больш не паўтараць памылак мінулага, каб быць моцнымі перад абліччам новых пагроз і выклікаў часу, каб захаваць нашу мірную, дзівосна прыгожую Беларусь для дзяцей і ўнукаў. Жыць трэба так, каб не было сорамна потым і табе, і тым, хто за намі прыйдзе", - заявіў Прэзідэнт.
"Дзякуй вам за ўсё, што вы робіце", - падзякаваў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх з надыходзячым святам - Днём народнага адзінства і заслужанымі ўзнагародамі.
Крыніца: belta.by