Подписан указ о завершении проектов, которые ранее финансировались международными организациями

Падпісаны ўказ аб завяршэнні праектаў, якія раней фінансаваліся міжнароднымі арганізацыямі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №282, накіраваны на завяршэнне рэалізацыі праектаў, фінансаванне якіх ажыццяўлялася з прыцягненнем крэдытных і грантавых сродкаў міжнародных фінансавых арганізацый. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Згодна з дакументам, устанаўліваюцца прававыя падставы для завяршэння з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў тых інфраструктурных праектаў, фінансаванне якіх спынена міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі на стадыі актыўнай рэалізацыі.

Крыніца: belta.by

Падпісаны ўказ аб завяршэнні праектаў, якія раней фінансаваліся міжнароднымі арганізацыямі