"Чтобы не пропали эти ребята". Лукашенко поручил доработать механизм приема в вузы

«Каб не прапалі гэтыя хлопцы». Лукашэнка даручыў дапрацаваць механізм прыёму ў ВНУ

Трэба дапрацаваць механізм прыёму ў ВНУ. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання гэтай установы адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб структуры тэхнапарка, напрамках дзейнасці, сістэме работы з адоранай моладдзю і перспектывах развіцця ўстановы адукацыі. Дырэктар Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка Сяргей Сачко расказаў аб структуры ўстановы, куды ўваходзіць школа, вучэбна-лабараторны корпус і інтэрнат.

Размова ішла таксама і аб правілах прыёму рабят у тэхнапарк. Спачатку навучэнцы падаюць заяўкі анлайн, затым праходзяць сумоўе ў вочнай форме і выконваюць тэставае заданне.

Кіраўнік дзяржавы даручыў вывучыць вопыт тэхнапарка і дапрацаваць механізм паступлення навучэнцаў ва ўніверсітэты. "А чаму мы не можам іх вопыт узяць пры паступленні ў ВНУ? - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да міністра адукацыі Андрэя Іванца. - Тэст, селі, з вока на вока пагаварылі, набралі студэнтаў".

"Па вашым даручэнні мэтавікоў мы сёлета набіралі менавіта такім чынам", - адказаў кіраўнік Мінадукацыі.

"Астатніх - не?" - удакладніў Прэзідэнт.

"Астатніх няма, але мы будзем глядзець і ўносіць прапановы па гуманітарных напрамках", - сказаў міністр.

"Нам трэба выбраць механізм прыёму ў ВНУ. Што лепш - тэсціраванне, сумоўе... Трэба выпрацаваць аптымальны варыянт", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Галоўны пасыл Прэзідэнта адносна выпускнікоў тэхнапарка датычыўся іх далейшай дзейна

Крыніца: belta.by

«Каб не прапалі гэтыя хлопцы». Лукашэнка даручыў дапрацаваць механізм прыёму ў ВНУ