Лукашенко провел ряд телефонных разговоров с зарубежными лидерами

Лукашэнка правёў шэраг тэлефонных размоваў з замежнымі лідарамі

Рэяд тэлефонных размоў з замежнымі лідарамі правёў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Актуальныя тэмы двухбаковага парадку дня, а таксама вострыя пытанні рэгіянальнага і міжнароднага становішча абмяркоўваліся з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Перспектыўныя напрамкі развіцця беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва разгледжаны ў размове з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Лідары краін абмяняліся думкамі і па пытаннях міжнароднай праблематыкі.

Адбылася таксама тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

Кіраўнікі замежных дзяржаў у ходзе асабістых зносін, а таксама ў шматлікіх пасланнях цёпла павіншавалі Прэзідэнта Беларусі з днём нараджэння.

Крыніца: belta.by

Лукашэнка правёў шэраг тэлефонных размоваў з замежнымі лідарамі