Лукашэнка падпісаў указ аб мерах па процідзеянні несанкцыянаваным плацежным аперацыям
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №269 "Аб мерах па процідзеянні несанкцыянаваным плацежным аперацыям". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Згодна з дакументам, Нацыянальны банк арганізуе інфармацыйнае ўзаемадзеянне паміж праваахоўнымі органамі і пастаўшчыкамі плацежных паслуг па абмене інфармацыяй аб несанкцыянаваных плацежных аперацыях і спробах іх здзяйснення.
Атрыманне, захоўванне, выкарыстанне, перадача і іншая апрацоўка інфармацыі аб інцыдэнтах будуць ажыццяўляцца праз аўтаматызаваную сістэму апрацоўкі інцыдэнтаў Нацыянальнага банка (АСАІ) з захаваннем патрабаванняў заканадаўства аб абароне інфармацыі і персанальных даных.
Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў указ №270 "Аб змяненні ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", якім унесены карэкціроўкі ва ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2018 года №414 "Аб удасканаленні безнаяўных разлікаў".
Прынятым дакументам нормы і тэрміналогія ўказа №414 прыведзены ў адпаведнасць з законам "Аб плацежных сістэмах і плацежных паслугах", які ўступіў у сілу 27 жніўня 2022 года.
Акрамя таго, яго дзеянне распаўсюджана і на небанкоўскія арганізацыі, якія з'яўляюцца пастаўшчыкамі плацежных паслуг, у частцы беспадстаўнага спісання грошай з адкрытых імі электронных кашалькоў карыстальнікаў.
Крыніца: belta.by