Президент Беларуси поздравил летчика-космонавта Светлану Савицкую с юбилеем

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў лётчыка-касманаўта Святлану Савіцкую з юбілеем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта Святлану Савіцкую з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы, стаўшы першай жанчынай, якая выйшла ў адкрыты космас, зрабілі неацэнны ўклад у асваенне чалавецтвам прастораў Сусвету, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Вашы высокія асабістыя і неардынарныя прафесійныя якасці дазволілі дасягнуць вяршынь у авіяцыйным спорце, стаць рэкардсменам свету ў касмічнай сферы, рэалізавацца ў навуковай і педагагічнай дзейнасці".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асаблівай падзякі заслугоўвае актыўная праца Святланы Савіцкай у Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі, накіраваная на ўмацаванне дружбы і добрасуседства паміж нашымі народамі.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Святлане Савіцкай здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.

Крыніца: www.belta.by

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў лётчыка-касманаўта Святлану Савіцкую з юбілеем