Лукашенко в день 170-летия пожарной службы: "Время подвигов и самоотверженной борьбы со стихией"

Лукашэнка ў дзень 170-годдзя пажарнай службы: "Час подзвігаў і самаадданай барацьбы са стыхіяй"

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння спаўняецца 170 гадоў пажарнай службе Беларусі. Яе гісторыя - гэта час подзвігаў і самаадданай барацьбы з небяспечнай стыхіяй многіх пакаленняў беларускіх пажарных - смелых і высакародных людзей, - гаворыцца ў віншаванні. - Пераумножваючы лепшыя традыцыі папярэднікаў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь эфектыўна вырашае найважнейшыя задачы па абароне жыцця і здароўя грамадзян, захаванні матэрыяльна-тэхнічнага патэнцыялу краіны. Створана і ўдасканальваецца сістэма, якая аператыўна рэагуе на ўсе ўзнікаючыя пагрозы і аказвае дапамогу патрапіўшым у бяду".

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў асабовы склад ведамства за высокі прафесіяналізм, мужнасць і гатоўнасць у любы момант уступіць у барацьбу з агнём. "Штодня знаходзячыся на баявым пасту, вы надзейна абараняеце мірную працу і бяспеку беларусаў, - адзначыў Прэзідэнт. - Выказваю глыбокую павагу ветэранам. Працавітасць, патрыятызм і адданасць прафесіі дапамаглі вашаму пакаленню стварыць у рэспубліцы магутны фундамент для далейшага развіцця пажарна-выратавальнай службы".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам МНС моцнага здароўя, дабрабыту і міру. "Беражыце сябе, сваіх блізкіх і нашу родную Беларусь!" - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі работнікам і ветэранам МНС з прафесійным святам

Работнiкам i ветэранам органаў i падраздзяленняў

па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь

Паважаныя таварышы!

Вiншую вас з прафесiйным святам!

Сёння спаўняецца 170 гадоў пажарнай службе Беларусi. Яе гiсторыя - гэта час подзвiгаў i самаадданай барацьбы з небяспечнай стыхiяй многiх пакаленняў беларускiх пажарных - смелых i высакародных людзей.

Пераумножваючы лепшыя традыцыi папярэднiкаў, Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь эфектыўна вырашае найважнейшыя задачы па абароне жыцця i здароўя грамадзян, захаваннi матэрыяльна-тэхнiчнага патэнцыялу краiны. Створана i ўдасканальваецца сiстэма, якая аператыўна рэагуе на ўсе ўзнiкаючыя пагрозы i аказвае дапамогу патрапiўшым у бяду.

Дзякуй асабоваму складу ведамства за высокі прафесіяналізм, мужнасць і гатоўнасць у любы момант уступіць у барацьбу з агнём. Штодня знаходзячыся на баявым пасту, вы надзейна абараняеце мірную працу і бяспеку беларусаў.

Выказваю глыбокую павагу ветэранам. Працавітасць, патрыятызм і адданасць прафесіі дапамаглі вашаму пакаленню стварыць у рэспубліцы магутны фундамент для далейшага развіцця пажарна-выратавальнай службы.

Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і міру! Беражыце сябе, сваіх блізкіх і нашу родную Беларусь!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Крыніца: belta.by