Небольшой недобор урожая зерна Беларусь планирует компенсировать закупкой в России

Нязначны недабор ураджаю збожжа Беларусь плануе кампенсаваць закупкай у Расіі

Невялікі недабор збожжа, які па аб'ектыўных надворных прычынах чакаецца сёлета, Беларусь плануе кампенсаваць закупкай у Расіі. Пра гэта Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку падчас рабочай паездкі ў Аршанскі раён далажылі адказныя за АПК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па словах міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігара Брыло, у цэлым у бягучым годзе чакаецца нядрэнны ўраджай збожжавых і зерневых бабовых. Зразумела, з папраўкай на складаныя надворныя ўмовы, звязаныя з засухай. Прагназуецца збор дастатковых аб'ёмаў збожжа, пастаўкі ў кошт дзяржзаказу будуць выкананы. Плюс да ўсяго засталіся запасы з мінулага года. Але для забеспячэння ўстойлівай працы жывёлагадоўлі неабходна дадаткова закупіць адносна невялікія аб'ёмы збожжа ў Расіі. На дадзены момант плануецца набыць 0,5 млн т.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер на рынку складаецца нядрэнная для закупкі кан'юнктура цэн, а таму трэба дзейнічаць у гэтым напрамку. "Пакуль таннае, трэба закупляць. І нават калі куплянае збожжа будзе дзесьці блізка да сабекошту, то, калі магутнасці ёсць, трэба закупіць і пакласці. Гэта ж золатавалютны рэзерв. Збожжа заўсёды спатрэбіцца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнту таксама далажылі аб уборцы амаль паловы пасеваў азімага ячменю. Нават нягледзячы на засуху, вынікі нядрэнныя. Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз адзначыў правільнасць выбранай стратэгіі з вырошчваннем гэтай культуры.

Размова ішла і аб вырошчванні сланечніку. Аляксандр Лукашэнка раней асабіста агледзеў стан палёў з гэтай культурай: "Такі сланечнік я ва Украіне толькі бачыў у дзяцінстве. Выдатна расце. У гэты час нам бы засіласаваць можна было, калі не хапае кармоў. Вышэйшы за мяне ростам. Трэба паглядзець, таму што пры такой засусе лес (сланечніку. - Заўвага БЕЛТА) стаіць".

Кіраўніку дзяржавы таксама далажылі аб стане пасеваў іншых сельскагаспадарчых культур, відах на ўраджай.

Крыніца: belta.by

Нязначны недабор ураджаю збожжа Беларусь плануе кампенсаваць закупкай у Расіі