Лукашенко напомнил об инвестпроектах в регионах: каждый район должен зарабатывать себе деньги

Лукашэнка нагадаў аб інвестпраектах у рэгіёнах: кожны раён павінен зарабляць сабе грошы

Кожны раён павінен зарабляць сабе грошы. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка далажыў кіраўніку дзяржавы аб асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Тэмп росту валавога рэгіянальнага прадукту ў Магілёўскай вобласці за студзень - май склаў 98,6% да аналагічнага перыяду мінулага года.

"Тры правалы ў цябе па вобласці. Самае дзіўнае, у цябе ж і прамысловасць правальваецца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Як удакладніў Анатоль Ісачанка, выйсці на запланаваныя паказчыкі па ВРП не могуць з-за дрэнных вынікаў у прамысловасці, рознічным і аптовым тавараабароце. Што тычыцца прамысловасці, пытанні ёсць па двух напрамках - дрэваапрацоўцы і вытворчасці цэменту. Да канца года іх разлічваюць вырашыць, зрухі ўжо ёсць.

Прэзідэнт пацікавіўся тэмпамі будаўніцтва жылля, як вырашаюцца праблемныя пытанні на найбуйнейшых прадпрыемствах вобласці і як рэалізуюцца ў рэгіёне інвестыцыйныя праекты. "Пытанне не ў тым, каб заняць людзей. У нас з гэтым праблем амаль няма. Пытанне ў тым, каб кожны раён зарабляў сабе грошы, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - І гэты праект, які яны там ствараюць, не проста стварыў - адрапартаваў".

"У кожным раёне свой праект. Праекты рознай накіраванасці. Яны літаральна ўсе ў рабоце", - адказаў губернатар. У прыклад ён прывёў вырошчванне вясёлкавай стронгі на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці. Штомесяц прадпрыемства вырошчвае 20 т рыбы, прадукцыя карыстаецца вялікай папулярнасцю ў гандлёвых сетках.

Гэтай жа тэмы Аляксандр Лукашэнка закрануў і падчас сустрэчы з працоўным калектывам "Магілёўліфтмаша", калі загаварылі аб занятасці і мэтазгоднасці будаўніцтва новых вытворчасцей у вобласці. "Вы ж ведаеце мой "жудасны" праект: у кожным раёне павінны на працягу гэтага года - максімум наступнага стварыць высокатэхналагічнае прадпрыемства. 21 раён (у Магілёўскай вобласці. - Заўвага. БЕЛТА) - 21 прадпрыемства. Стварым, пачалі рухацца. Грошы дапамагаем. Туды патрэбны людзі - і людзі з добрымі мазгамі. Таму нам патрэбны будуць людзі. Прадпрыемствы мы пабудуем, гэта не пытанне сёння ўжо", - адзначыў Прэзідэнт.

Кі

Лукашэнка нагадаў аб інвестпраектах у рэгіёнах: кожны раён павінен зарабляць сабе грошы