Лукашэнка ўхваліў праекты пагадненняў з Расіяй і ЕАЭС аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый пры дзяржзакупках
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўхваліў у якасці асновы для правядзення перамоваў праекты пагадненняў з Расіяй і дзяржавамі - членамі ЕАЭС аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый пры ажыццяўленні дзяржаўных (муніцыпальных) закупак. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 5 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.
Дадзенымі міжнароднымі дамовамі замацоўваюцца механізмы ўзаемнага прызнання банкаўскіх гарантый пры ажыццяўленні закупак, а таксама вызначаюцца патрабаванні да гарантаў і банкаўскіх гарантый.
Падпісанне пагаднення з Расіяй дазволіць айчынным прадпрыемствам выкарыстоўваць беларускія банкаўскія гарантыі ў гэтай краіне, а наступнае падпісанне міжнароднага дагавора ў рамках ЕАЭС - у іншых дзяржавах-членах. Гэта будзе спрыяць доступу беларускіх суб'ектаў гаспадарання да ўдзелу ў закупках у замежных дзяржавах і скарачэнню выдаткаў на атрыманне банкаўскіх гарантый.
На правядзенне перамоваў па праектах пагадненняў упаўнаважаны Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і На