Лукашенко: главный критерий в оценке кадров - результат

Лукашэнка: галоўны крытэр у ацэнцы кадраў - вынік

Галоўным крытэрыем у ацэнцы кадраў з'яўляецца вынік. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па ўдасканаленні работы з кадрамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для таго, каб ацаніць кадры (гэта наш, дарэчы, вялікі недахоп, і мой таксама), мы ўсякую размазню пачынаем слухаць. Калі Адміністрацыя дзесьці недапрацоўвае або не працуе, то ва ўрада з'явіўся, з майго пункту гледжання, крэн - прыгожа расказаць, растлумачыць, упакаваць вітые і паспрабаваць мне даказаць, што гэта немагчыма", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прывёў у прыклад працу па стварэнні вытворчасці новых боепрыпасаў. Першапачаткова Прэзідэнту дакладвалі, што арганізаваць гэта будзе вельмі складана. Але кіраўнік дзяржавы даручыў ушчыльную заняцца гэтым пытаннем, і ў выніку пастаўленыя ім задачы былі выкананы.

"Вы проста не разумееце, з кім маеце справу. Вопыт у мяне ёсць. І крытэрыі мною вызначаны асабіста. Таму не спрабуйце мне тут нешта даказаць. Галоўнае ў ацэнцы кадраў - вынік. Даручана ў кожным раёне рэалізаваць адзін інвестыцыйны праект - рэалізоўвайце. Не рэалізавалі - значыць, вам там рабіць няма чаго, - падкрэсліў Прэзідэнт. - А так мне расказваюць: старшыня райвыканкама не цягне, недацягвае, вось ледзь-ледзь, вымову аб'явім, перавыхаваем. Слухайце, вы што? Каго вы перавыхаваеце? Яму ўжо за сарок, пад пяцьдзесят, а вы яго хочаце перавыхаваць. Калі ён на такой пасадзе, якая навідавоку ўсіх (гэта і губернатараў тычыцца, і членаў урада - усіх службовых асоб), і калі ён не выдаў вынік, што вы ад яго чакаеце? Чым далей будзе, тым горш".

У якасці яшчэ аднаго прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў стан спраў у сельскай гаспадарцы. Кожную раніцу кіраўнік дзяржавы атрымлівае зводкі з палёў. Прэзідэнт параўнаў: Брэсцкая і Гродзенская вобласці знаходзяцца прыкладна ў аднолькавых умовах, але ў першай тэмпы работ па нарыхтоўцы кармоў у два разы вышэйшыя.

"У чым справа? Я ж не параўноўваю Гродна і Брэст з Віцебскам. А хто гарантуе Каранiку (старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміру Каранiку. - Заўвага. БЕЛТА), што заўтра ўся яго тэхніка і ён не будуць перакіднуты ў Віцебск для таго, каб аказаць падтрымку там? Чаго вы чакаеце? Мне патрэбен вынік, асабліва ў крытычнай сітуацыі, - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. - У сельскай гаспадарцы сітуацыя няхай не крытычная, але вельмі сур'ёзная. Але гэта мы на наступным тыдні паслухаем урад, як ён думае з гэтай сітуацыі выходзіць".

"Але гэта так, да прыкладу. Каб вы разумелі, што, гледзячы на краіну, я ацэньваю працу кадраў і думаю: а чаму няма ў гэтым напрамку руху, чаго вы чакаеце? Таму ніякіх размазванняў, размоў і бойкіх дакладаў не трэба. Патрэбен вынік. І па гэтым крытэрыі будзем ацэньваць усе кадры", - рэзюмаваў Аляксанд