Лукашенко поздравил Путина с Днем России

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём Расіі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Днём Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта свята стала для ўсіх расіян сімвалам народнага адзінства і гонару, веры ў лепшую будучыню сваёй вялікай краіны, якая валодае найбагацейшай гісторыяй і ўнікальнай культурнай спадчынай, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння Расійская Федэрацыя цвёрда адстойвае нацыянальныя інтарэсы, стварае ўмовы для суверэннага развіцця, паслядоўна ўмацоўвае пазіцыі на міжнароднай арэне. Ваша прыхільнасць ідэалам справядлівасці, высокая адказнасць за лёс дзяржавы, імкненне да забеспячэння бяспекі атрымалі ўсеагульную падтрымку розных пакаленняў расійскіх грамадзян. Перакананы, адносіны Мінска і Масквы, скрэпленыя векавымі вузамі дружбы і братэрства, нашымі сумеснымі намаганнямі будуць і надалей няўхільна пашырацца і паглыбляцца".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну добрага здароўя, паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў, а жыхарам Расіі - міру і згоды.

Віншавальныя пасланні ад Прэзідэнта Беларусі таксама накіраваны старшыні ўрада Расіі, старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Валянціне Матвіенка і старшыні Дзяржаўнай думы, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаславу Валодзіну.

Крыніца: www.belta.by

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём Расіі