Лукашенко одобрил проект соглашения о свободной торговле услугами и осуществлении инвестиций в СНГ

Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый у СНД

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі, заснаванні, дзейнасці і ажыццяўленні інвестыцый у СНД. Адпаведны ўказ №169 кіраўнік дзяржавы падпісаў 6 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Праект пагаднення адобраны ў якасці асновы для правядзення перамоваў. На іх правядзенне і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважаны ўрад.

Пагадненнем прадугледжваецца стварэнне ў СНД зоны свабоднага гандлю паслугамі і ажыццяўленнем інвестыцый, замацаванне прынцыпу роўнасці і недыскрымінацыі ўдзельнікаў эканамічных адносін незалежна ад грамадзянства, месца рэгістрацыі і формы ўласнасці.

Дагаворам таксама ствараюцца дадатковыя ўмовы для заснавання і дзейнасці кампаній з краін СНД у сферы паслуг, у вытворчых і сельскагаспадарчых сектарах краін Садружнасці.

Заключэнне пагаднення будзе спрыяць развіццю прамысловай кааперацыі, укараненню інавацый, стварэнню спрыяльных умоў для далейшага росту эканомік дзяржаў — удзельніц СНД.

belta.by

Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый у СНД