Лукашенко: в Беларуси с теплотой относятся к грузинам и рассчитывают умножить результаты сотрудничества

Лукашэнка: у Беларусі з цеплынёй ставяцца да грузінаў і разлічваюць памножыць вынікі супрацоўніцтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Грузіі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Шлях да станаўлення сучаснай грузінскай дзяржавы працягваўся не адно тысячагоддзе, напоўненае гераічнай барацьбой, перыядамі росквіту і цяжкіх выпрабаванняў. З гонарам, вялікай адвагай і годнасцю прайшлі яго жыхары гэтай цудоўнай зямлі, - гаворыцца ў віншаванні. - У Беларусі з цеплынёй ставяцца да грузін, якія ўвасабляюць найбагацейшую культуру, непаўторны каларыт і гасціннасць свайго роднага краю".

За гады суверэнітэту Беларусь і Грузія дасягнулі значных поспехаў у развіцці двухбаковых эканамічных, навуковых, культурных сувязяў, аснову якіх заўсёды складалі павага і давер.

"Упэўнены, абапіраючыся на гістарычна абумоўленыя сяброўскія адносіны, нашы народы змогуць захаваць і памножыць вынікі сумеснай працы ў розных сферах супрацоўніцтва", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Грузіі мірнага неба, дабрабыту і працвітання.

belta.by

Лукашэнка: у Беларусі з цеплынёй ставяцца да грузінаў і разлічваюць памножыць вынікі супрацоўніцтва