Лукашэнка падпісаў указ аб падрыхтоўцы і правядзенні ў Беларусі II Гульняў краін СНД
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпісаў указ №134 "Аб падрыхтоўцы і правядзенні II Гульняў краін СНД 2023 года". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Спаборніцтвы пройдуць з 5 па 13 жніўня ў 11 гарадах Беларусі па 20 відах спорту. Указам устанаўліваецца шэраг прэферэнцый і льгот для ўдзельнікаў Гульняў і валанцёраў. Сярод іх - бяспошлінны ўезд у Беларусь, вызваленне ад неабходнасці рэгістрацыі на тэрыторыі краіны, бясплатны праезд у грамадскім транспарце, вызваленне ад падаткаабкладання даходаў у памеры кошту бясплатна прадастаўленых харчавання, пражывання, матэрыяльна-тэхнічнага, транспартнага і іншага забеспячэння.
У мэтах стымулявання прыцягнення пазабюджэтных крыніц фінансавання спонсарам Гульняў дазволена ўключаць сумы аказанай дапамогі ў склад пазарэалізацыйных расходаў.
Прадугледжаныя указам меры дазволяць забяспечыць якасную падрыхтоўку і правядзенне спаборніцтваў, аптымізаваць выдаткоўванне бюджэтных і прыцягнутых сродкаў.
Крыніца: belta.by