Лукашенко в Москве принял участие в торжествах в честь Дня Победы

Лукашэнка ў Маскве прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Маскве прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы на Чырвонай плошчы прысутнічаў на парадзе ў гонар 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Перад пачаткам мерапрыемства яго прывітаў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Разам з іншымі лідарамі краін СНД і ветэранамі, якія прыбылі ў Маскву, Аляксандр Лукашэнка назіраў за парадам з трыбуны.

У памяць аб загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны была аб'яўлена мінута маўчання.

Пасля завяршэння парада лідары краін разам усклалі вянок і кветкі да Магілы Невядомага Салдата ў Аляксандраўскім садзе ля сцен Крамля.

У Маскву таксама прыбылі прэзідэнты Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, прэм'ер-міністр Арменіі.

Крыніца: belta.by