Лукашенко поздравил Ильхама Алиева с 100-летием со дня рождения Гейдара Алиева

Лукашэнка павіншаваў Ільхама Аліева са 100-годдзем з дня нараджэння Гейдара Аліева

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева са 100-годдзем з дня нараджэння агульнанацыянальнага лідара азербайджанскага народа Гейдара Аліева. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Мне знаёмы яго словы, сказаныя чвэрць стагоддзя таму: "Азербайджан - маё сэрца. Азербайджан - маё дыханне. Азербайджан - маё жыццё". Перакананы, такога патрыёта, сэнсам жыцця якога з'яўлялася служэнне краіне, будуць памятаць заўсёды, - гаворыцца ў віншаванні. - Я меў магчымасць асабіста ведаць паважанага Гейдара Аліевіча - унікальнага чалавека, вялікага палітыка, заснавальніка сучаснай азербайджанскай дзяржавы. З задавальненнем вучыўся ў яго палітычнай мудрасці, вытрымцы, сапраўды стратэгічным мысленні".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі аддаюць даніну памяці бацьку Ільхама Аліева, які стаяў ля вытокаў фарміравання раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Мінска і Баку. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў сімвалізм таго, што ў 2023 годзе, абвешчаным у Азербайджане Годам Гейдара Аліева, годна адзначаецца 30-гадовы юбілей устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

"Шчыра жадаю Вам, як вернаму прадаўжальніку справы бацькі, і Вашым блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту, а дружалюбнаму азербайджанскаму народу - міру і працвітання", - дадаў беларускі лідар.

Крыніца: belta.by

Лукашэнка павіншаваў Ільхама Аліева са 100-годдзем з дня нараджэння Гейдара Аліева