Дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны 56 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
Дзяржаўных узнагарод удастоены 56 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ №128 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні ім прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, заслугі ў воінскай службе і ахове дзяржаўнай мяжы, папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, значны асабісты ўклад у рэалізацыю бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі, развіццё судовай сістэмы, прыродаахоўнай і судова-экспертнай дзейнасці, нафтаперапрацоўчай, транспартнай і будаўнічай галін, рэальнага сектара эканомікі і знешнеэканамічных сувязей, прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці, дасягненні ў грамадскай дзейнасці, адукацыі, навуцы, культуры і мастацтве.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны генеральны дырэктар нацыянальнага парка "Нарачанскі" Васіль Коржаў і член раённай арганізацыі ветэранаў Ленінскага раёна Гродна Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Валянціна Баранава.
Шасцём супрацоўнікам Дзяржаўнага пагранічнага камітэта прысвоена медаль "За адзнаку ў воінскай службе": намеснікам начальнікаў упраўленняў Рыгору Ганусевічу, Аляксандру Гатоўчыцу і Аляксандру Таўпека, начальніку аддзела ўпраўлення Віталю Алешкевічу, намесніку начальніка аддзела ўпраўлення Арсеню Крупку і начальніку аддзела ідэалагічнай работы 21-га пагранатрада Сяргею Лысенку.
Старшы следчы па асабліва важных справах аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інтарэсаў службы Следчага камітэта Аляксей Іваноў удастоены медаля "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку". А група з пяці прадстаўнікоў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях - медаля "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый". Гэта начальнікі Лідскага, Калінкавіцкага і Хойніцкага раённых аддзелаў па НС Дзмітрый Беляўскі, Дзмітрый Гуц і Віктар Сацура, начальнік Магілёўскага гарадскога аддзела па НС Дзмітрый Голубеў і першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і рэагавання на НС МНС - начальнік упраўлення рэагавання на НС Аляксей Іоффе.
Заслугі значнай колькасці работнікаў розных сфер адзначаны медалём "За працоўныя заслугі". Сярод іх - міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, першы намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў, дырэктар Слуцкага воцатнага завода Аляксандр Рыбак, аграншчык алмазаў у брыльянты ААТ "Гомельскае вытворчае аб'яднанне "Крышталь" - кіруючая кампанія холдынгу "Крышталь-холдынг" Ігар Першын, дырэктар Самахвалавіцкай сярэдняй школы Валянціна Смоленская.
Медаля Францыска Скарыны ўдастоены намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве Алег Ігнаценка, артыст-вакаліст Маладзёжнага тэатра эстрады Людміла Радзівонава і загадчык лабараторыі радыёфатонікі дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка" Аляксандр Чыж.
Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Заслужаным вынаходнікам стаў вядучы інжынер-даследчык ААТ "Пеленг" Анатоль Чабатароў, заслужаным настаўнікам - намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы №34 Магілёва Галіна Беляева, заслужаным работнікам адукацыі - дырэктар Івацэвіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Міхаіл Дымовіч, заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі - вядучы тэхнолаг цэха забою птушкі ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі" Таццяна Кротава.
Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем таксама аб'явіў падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь работнікам МНС і Вярхоўнага Суда.
За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае май
Крыніца: belta.by