У Беларусі ўдасканальваецца вядзенне дзяржстатыстыкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў указ №114 "Аб пытаннях дзяржаўнай статыстыкі".
Дакумент накіраваны на прывядзенне палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце ў адпаведнасць з законам ад 30 снежня 2022 года №238-З, а таксама на забеспячэнне магчымасці выкарыстання інфармацыйнай сістэмы Белстата дзяржаўнымі арганізацыямі, упаўнаважанымі на вядзенне дзяржстатыстыкі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Указам прадугледжваецца, што такія арганізацыі ажыццяўляюць збор першасных даных з дапамогай Адзінай інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнай статыстыкі альбо ўласнага праграмнага забеспячэння для прадстаўлення рэспандэнтамі першасных статыстычных даных у выглядзе электроннага дакумента.
Дзяржسازганізацыі, падпарадкаваныя Белстату, забяспечваюць, згодна з указам, функцыянаванне, эксплуатацыю і развіццё інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), комплексаў праграмна-тэхнічных сродкаў, неабходных для дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці.