Из резервного фонда Президента выделят Br1,5 млн на поддержку одаренной молодежи

З рэзервовага фонду Прэзідэнта выдзеляць Br1,5 млн на падтрымку адоранай моладзі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 красавіка падпісаў распараджэнне аб заахвочванні адоранай моладзі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

З рэзервовага фонду кіраўніка дзяржавы будзе выдзелена больш за Br1,5 млн спецыяльнаму фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адоранай моладзі. Сродкі накіруюць на заахвочванне навучэнцаў і студэнтаў, асоб, якія іх падрыхтавалі, а таксама на аказанне матэрыяльнай падтрымкі інтэлектуальным і творчым аб'яднанням навучэнцаў.

Акрамя таго, распараджэннем зацверджана рашэнне савета фонду аб прызначэнні 152 стыпендый Прэзідэнта Беларусі студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі за асаблівыя поспехі ў вучобе, навукова-даследчай і творчай дзейнасці.

Прыняцце распараджэння накіравана на выяўленне і падтрымку найбольш матываваных і адораных студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцей і паспяховай вучобы.

Крыніца: belta.by

З рэзервовага фонду Прэзідэнта выдзеляць Br1,5 млн на падтрымку адоранай моладзі