Дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны 62 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці
Дзяржаўных узнагарод удастоены 62 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні ім прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смеласць і рашучасць, праяўленыя пры выратаванні людзей падчас пажару, заслугі ў воінскай службе і ахове дзяржаўнай мяжы, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці і ўмацаванне правапарадку, развіццё будаўнічай галіны, грамадзянскай авіяцыі, дарожнай гаспадаркі, рэальнага сектара эканомікі і знешнеэканамічных сувязей, удасканаленне банкаўскай і падатковай сістэм, заканадаўства ў сферы кіравання дзяржаўнай маёмасцю, выдатныя дасягненні ў адукацыі, ахове здароўя, навуцы, культуры і мастацтве.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага абвінавачвання ўпраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Міхаіл Кавалёў, ордэнам Францыска Скарыны - мастак-скульптар, член Беларускага саюза мастакоў Іван Міско.
Медаль "За выратаванае жыццё" прысуджана камандзіру аддзялення цэнтра водалазна-выратавальнай службы Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" МНС Мікіту Рудаку.
Вялікая група памежнікаў удастоена медалёў "За адзнаку ў воінскай службе" і "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы". Сярод іх начальнік аддзялення памежнай заставы 20-га пагранатрада Арцём Барсукоў і начальнік навукова-даследчай часткі Інстытута памежнай службы Павел Міранюк, а таксама камандзір памежнага судна звяна памежных судоў аддзялення берагавой аховы памежнай камендатуры 19-й пагрангрупы Арцём Шапавал і камандзір разведвальна-пошукавай групы манеўранай групы 21-га пагранатрада Валерый Юшчанка адпаведна.
Заслугі значнай колькасці работнікаў розных сфер адзначаны медалём "За працоўныя заслугі". Сярод іх - першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, першы намеснік і намеснік старшыні праўлення ААТ "АСБ Беларусбанк" Аляксандр Паліўка і Дзмітрый Грышчанка, урач-кардыёлаг санаторыя "Лётцы" Уладзімір Рума, муляр філіяла "Будаўнічае ўпраўленне №7" ААТ "Будаўнічы трэст №4" Віктар Чыкун.
Медалямі Францыска Скарыны ўзнагароджаны лектар-музыказнавец Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча Вольга Брылон, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута це