Інфармацыя аб парадку абмену і выкарыстання ІПЧ "Маёмасць"
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2025 г. № 298 тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў ”Маёмасць“ прадоўжаны па 31 снежня 2030 г.
На цяперашні час для абмену на чэкі ”Маёмасць“ прапануюцца акцыі больш чым 150 адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у розных сферах вытворчасці і аказання паслуг.
З пералікам адкрытых акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх знаходзяцца ў абмене на імянныя прыватызацыйныя чэкі ”Маёмасць“ у ААТ ”АСБ Беларусбанк“, астаткамі лімітаў прыёму чэкаў ”Маёмасць“, а таксама коштам акцыі ў чэках ”Маёмасць“ грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць азнаёміцца на сайце ААТ ”АСБ Беларусбанк“ (сайт belarusbank.by, раздзел ”Прыватным асобам“/ ”Каштоўныя паперы“ / ”Абмен чэкаў ”Маёмасць“).
Пры неабходнасці, на сайце банка можна даведацца інфармацыю аб падраздзяленнях ААТ ”АСБ Беларусбанк“, якія выконваюць аперацыі па абмене чэкаў ”Маёмасць“ на акцыі прадпрыемстваў.
Для ажыццяў
Камітэт "Віцебскаблмаёмасць" 5 і 10 верасня 2025 года з 8.30 да 13.00 правядзе "гарачыя лініі" па тлумачэнні пытанняў, звязаных са зваротам і выкарыстаннем іменных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" (ІПЧ "Маёмасць"), а таксама абменам акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў на ІПЧ "Маёмасць".
Тэлефон гарачай лініі: 8 (0212) 65-34-50.
Дадатковую інфармацыю па дадзенай тэме можна атрымаць на сайце камітэта "Віцебскаблмаёмасць" у раздзеле "Абмен ІПЧ "Маёмасць".