За безопасность вместе

За бяспеку разам

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да веснава-летняга перыяду з 10 па 28 красавіка 2023 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе «За бяспеку разам».

Яе мэта – зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі.
Задачы:
1. Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжывання спіртнымі напоямі.
2. Аказаць дапамогу арганізацыям у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі.
3. Акцэнтаваць увагу на неабходнасці правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў арганізацыях.
– Калі звярнуцца да статыстыкі, то вялікая колькасць узгаранняў адбываецца па прычыне невыканання правілаў пажарнай бяспекі. Таму падчас акцыі работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях будуць наведаны адзінокія і адзінока пражываючыя састарэлыя і інваліды, грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, і тыя, хто выкарыстоўвае свой дом для распіцця спіртных напояў, – падзялілася ходам работы інспектар Верхнядзвінскага РАНС Крысціна Дамасевіч.
Таксама Крысціна адзначыла, што асаблівая ўвага будзе нададзена сем'ям, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Таксама будуць наведаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
Грамадзянам будуць дадзены рэкамендацыі і тлумачэнні па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі домаўладанняў. Будуць праведзены выступленні ў працоўных калектывах. Сумесна з кіраўнікамі арганізацый будуць абноўлены інфармацыйныя стэнды па пажарнай бяспецы на аб'ектах.
– За кансультатыўнай дапамогай грамадзяне могуць звярнуцца ў Верхнядзвінскі РАНС для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля,

– звярнула ўвагу інспектар МНС.

Прызываем Вас яшчэ раз успомніць аб правілах бяспекі свайго жылля і жылля сваіх састарэлых блізкіх.

За бяспеку разам