Cтартовал Национальный конкурс «Предприниматель года»!

Стартаваў Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года»!

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 г. № 207 Міністэрства эканомікі абвяшчае аб старце з 1 красавіка 2023 г. Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года». (https://economy.gov.by/ru/uvaga-uvaga-ru/)

Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў г. Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты, у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях:

- «Паспяховы старт»;

- «Стабільны поспех» (дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў);

- «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;

- «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»;

-«Эфектыўны індывідуальны бізнес» (удзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).

Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі у адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) – у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г. Мінска.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2023 г.

Удзел у конкурсе бясплатны.

Стартаваў Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года»!