Вада працягвае прыбываць
Па стане на 5 красавіка 2023 года ўзровень ракі Заходняя Дзвіна склаў 10 метраў 26 см, прырост за суткі – 12 см.
Падтоплена 16 падворкаў, 4 участкі аўтамабільных дарог і подъезд да в. Луначарскае.
У бліжэйшыя дні прагназуецца далейшы рост узроўню вады.
Пры ўзнікненні пагрозы падтаплення і немагчымасці самастойнага адсялення, неабходна паведаміць ратавальнікам па нумарах 101 або 112.