У Верхнядзвінск прыбыла гуманітарная дапамога
У Верхнядзвінскі раён прыбылі прадстаўнікі рэспубліканскай грамадскай арганізацыі Чырвонага Крыжа, якія прывезлі гуманітарную дапамогу жыхарам, пацярпелым ад паводкі.
Дастаўляць прадукты і рэчы першай неабходнасці ў зону падтаплення даводзіцца на лодках — вада затапіла не толькі ўчасткі, але і будынкі. Гаспадары з удзячнасцю прымаюць дапамогу і чакаюць завяршэння паводкі.
На жаль, вада ўсё яшчэ прыбывае.
Па матэрыялах "Дзвінскай праўды" http://www.d-p.by