Ваенная акадэмія запрашае
25 сакавіка 2023 года а 10.00 ва ўстанове адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 220, клуб «Ракетчык») праводзіцца Дзень адкрытых дзвярэй (праезд ад станцыі метро «Уручча» аўтобусамі № 15, 99, 271, 286, 343, 396 да прыпынку «Ваенная акадэмія»).
У ходзе правядзення Дня адкрытых дзвярэй будзе растлумачаны парадак прыёму і навучання ў Ваеннай акадэміі, праведзена экскурсія па факультэтах, прадастаўлена магчымасць азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай, жыццём і побытам курсантаў, умовамі іх пражывання і навучання.
Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 287-49-22, 287-45-09