У зоне агульнай увагі
На 4 красавіка ўзровень ракі Заходняя Дзвіна склаў 10 метраў 14 см. За апошнія суткі вада паднялася на 17 см і працягвае прыбываць. Чакаецца павышэнне ўзроўню вады ў межах 1 метра.
У раёне працуе камісія па надзвычайных сітуацыях, прымаюцца меры па мінімізацыі наступстваў паводкі. Многія гаспадары дамоў з зоны падтапленняў ужо перасяліліся ў бяспечныя месцы, узялі пад ахову маёмасць.
Да аказання дапамогі жыхарам далучыліся рэспубліканскі Сакратарыят Беларускага Чырвонага Крыжа, яго абласная і раённая арганізацыі.
Пры ўзнікненні пагрозы падтаплення і немагчымасці самастойнага адсялення, неабходна паведаміць ратавальнікам па нумарах 101 або 112.
Просім жыхароў выконваць правілы бяспекі падчас паводкі:
- калі паступіла паведамленне аб пагрозе паводкі і эвакуацыі, неадкладна выходзьце (выезджайце) з небяспечнай зоны ў прызначаны бяспечны раён або на ўзвышаныя ўчасткі мясцовасці;
- перад сыходам з дома выключыце электрычнасць і газ, патушыце агонь, замацуйце ўсе плывучыя прадметы, якія знаходзяцца па-за будынкамі, або размясціце іх у падсобных памяшканнях, вазьміце з сабой дакументы, каштоўнасці, неабходныя рэчы і двухсутачны запас прадуктаў харчавання;
- калі дамы затапляе да прыбыцця дапамогі і спаду вады, знаходзіцеся на верхніх паверхах і дахах будынкаў, на дрэвах або іншых узвышаных прадметах. Падавайце сігнал бедства пры падыходзе ратавальнікаў без панікі, з выкананнем мер засцярогі пераходзьце ў плаўсродак. Пры гэтым няўхільна выконвайце патрабаванні ратавальнікаў. Падчас руху не пакідайце ўстаноўленых месцаў, не садзіцеся на борт;
- пасля паводкі праверце спраўнасць электраправодкі, трубаправодаў газазабеспячэння, водаправода і каналізацыі. Не карыстайцеся імі да таго часу, пакуль не пераканаецеся ў іх спраўнасці з дапамогай спецыялістаў;
- не ўключайце электраасвятленне, не карыстайцеся крыніцамі адкрытага агню, не запальвайце запалкі да поўнага праветрывання памяшкання і праверкі спраўнасці сістэмы газазабеспячэння;
- для прасушвання памяшканняў адкрыйце ўсе дзверы і вокны, прыбярыце бруд з падлогі і сцен, адпампуйце ваду з сутарэнняў. Арганізуйце ачыстку калодзежаў ад нанесенай бруду і выдаліце з іх ваду не ўжывайце харчовыя прадукты, якія былі ў кантакце з вадой.