Верхнядзвінскія школьнікі сталі ўдзельнікамі ваенна-патрыятычнага лагера «Курган Дружбы» у Печорах Пскоўскай вобласці
Самыя актыўныя ўдзельнікі патрыятычных аб'яднанняў, акцый і мерапрыемстваў з 10-х класаў Верхнядзвінскай гімназіі і сярэдняй школы № 2 г. Верхнядзвінска імя Героя Савецкага Саюза М.В. Траян у складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці сталі ўдзельнікамі міжнароднага сацыяльнага праекта «Ваенна-патрыятычны лагер «Курган Дружбы».
Каля 200 прадстаўнікоў моладзі з Пскоўскай і Віцебскай абласцей сустрэліся на пскоўскай зямлі, каб прыдумаць новы фармат правядзення штогадовай сустрэчы на Кургане Дружбы.
У рамках форсайт-сесіі хлопцы з Беларусі і Расіі прыдумлялі і прадстаўлялі свае праекты патрыятычнага, даследчага і творчага напрамкаў для праграмы летняга маладзёжнага лагера, які пройдзе гэтым летам у рамках 64-й міжнароднай сустрэчы на Кургане Дружбы ў Себежскім раёне.
Гэта былі тры дні дружбы, творчасці і ўзаемаразумен