Партия "Белая Русь" создана в Беларуси

Партыя «Белая Русь» створана ў Беларусі

Устаноўчы з'езд Беларускай палітычнай партыі "Белая Русь" прайшоў 18 сакавіка ў Мінску.

На устаноўчым з'ездзе былі зацверджаны статут і праграма Беларускай партыі "Белая Русь". Яе старшынёй аднагалосна абраны старшыня РГА "Белая Русь" Алег Раманаў. Таксама абраны і зацверджаны склад вышэйшага палітычнага савета партыі, у які ўвайшоў 71 чалавек, у тым ліку Руслан Махмудаў, вядучы інжынер ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод".
Праект праграмы партыі "Белая Русь" быў апублікаваны 28 лютага і прайшоў шырокае грамадскае абмеркаванне. Ініцыятарам стварэння новай партыі выступіла РГА "Белая Русь".

Партыя «Белая Русь» створана ў Беларусі