Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Уладзімір Гадзяцкі правёў прыём грамадзян і «прамую лінію» ў Верхнядзвінскім раёне
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Уладзімір Гадзяцкі правёў прыём грамадзян і «прамую лінію» ў Верхнядзвінскім раёне, прыняў удзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, а таксама наведаў ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод".
Пры разглядзе пытання аб гатоўнасці раёна да вясновай сяўбы кіраўнік Камітэта дзяржкантролю вобласці абазначыў галоўныя патрабаванні, якія прад'яўляюцца да ўдзельнікаў найважнейшай сельскагаспадарчай кампаніі, адзначыў, што дзяржавай прадастаўляюцца ўсе магчымасці для таго, каб яна прайшла якасна і ў аптымальныя тэрміны, важна эфектыўна і эканомна выкарыстоўваць усе рэсурсы.
На пасяджэнні выканкама абмяркоўвалася таксама пытанне аб стане ідэалагічнай работы ў раёне, якую Уладзімір Гадзяцкі назваў найважнейшым абавязкам не толькі ідэолагаў, але і саміх кіраўнікоў.
Ад іх пазіцыі, умення знайсці падыход да людзей і пераканаць у правільнасці дзяржаўнага курса залежыць мікраклімат у калектывах і ў цэлым стваральная абстаноўка ў краіне.
З кіраўніцтвам масласырзавода былі абмеркаваны вытворчыя пытанні.