Для сяброўства не існуе межаў!
У Себежы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
На гасціннай Себежскай зямлі сустрэліся дэлегацыі Верхнядзвінскага, Полацкага, Наваполацкага, Расонскага, Міёрскага, Бешанковіцкага раёнаў Рэспублікі Беларусь і Пскоўскага, Апочацкага, Астроўскага раёнаў брацкай Расіі.
Верхнядзвінскі і Себежскі раёны звязваюць трывалыя пабрацімскія адносіны, шматгадовае культурнае і эканамічнае супрацоўніцтва.
Па традыцыі, пачаліся мерапрыемствы з ускладання кветак да манументаў у скверы Сцяга Перамогі. Затым у культурным цэнтры Себежа адбылося ўрачыстае адкрыццё святочных мерапрыемстваў.
Сваёй творчасцю з удзельнікамі свята шчодра дзяліліся калектывы і салісты Верхнядзвінскага цэнтра культуры, майстры Дома рамёстваў і Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.