Поздравление к Дню единения народов Беларуси и России

Віншаванне з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя жыхары раёна!

2 красавіка Беларусь і Расія адзначаюць знакавую дату – Дзень яднання, які сімвалізуе сяброўства і братэрства нашых народаў.

Нас яднаюць агульныя славянскія карані, гісторыя і культура, імкненне да міру і добрасуседства. Гэтая братэрская сувязь не раз праверана часам. Плячом да пляча беларусы і расіяне мужна змагаліся на палях Вялікай Айчыннай вайны і даказалі, што наша адзінства ў барацьбе за мір, свабоду і незалежнасць не зруйнаваць. У цяжкі час пасляваеннага аднаўлення рускі і беларускі народы сумесна падымалі зямлю з руін і адраджалі мірнае жыццё. Сёння мы разам адстойваем нашу гістарычную праўду, змагаемся з замахамі на права будаваць сваё жыццё на аснове ўзаемаразумення і суверэнітэту. Рознага кшталту выпрабаванні на трываласць загартавалі нас і зрабілі мацнейшымі. Перакананыя, што сумеснымі намаганнямі зможам эфектыўна пераадолець цяжкасці, якія дыктуе сусветны парадак дня, адкрыць новыя магчымасці для ўздыму нацыянальных эканомік, павышэння дабрабыту нашых народаў.

Верхнядзвінскі раён актыўна ўзаемадзейнічае з прыгранічнымі рэгіёнамі Расіі, рэалізуючы праекты сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця. Цесныя сувязі аб'ядноўваюць нашу моладзь, якая імкнецца годна працягваць традыцыі сяброўства і супрацоўніцтва, закладзеныя старэйшым пакаленнем.

Віншуем з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі, выказваем упэўненасць у далейшым супрацоўніцтве і ўмацаванні сяброўскіх сувязяў і жадаем здароўя, дабрабыту і міру.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Віншаванне з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі