Адбудзецца прыём грамадзян
17 сакавіка 2023 г. у Верхнядзвінскім райвыканкаме з 8:30 да 9:50 адбудзецца прыём грамадзян (толькі па папярэднім запісе) і «прамая тэлефонная лінія» па тэлефоне 6 23 05 старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Гадзяцкага Уладзіміра Уладзіміравіча, падчас якіх жыхары раёна могуць падзяліцца прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, выказацца наконт работы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і назіральных органаў, а таксама вы можаце паведаміць аб фактах парушэння заканадаўства ў сферы падаткаабкладання і прадпрымальніцтва, крымінальных злачынствах эканамічнай і карупцыйнай накіраванасці.
Папярэдні запіс на прыём праводзіцца па тэлефонах 6 38 83, 6 33 47.