Руководство Верхнедвинского района поздравляет с Днем Победы ветеранов и жителей района

Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна віншуе з Днём Перамогі ветэранаў і жыхароў раёна

Паважаныя ветэраны!

Паважаныя жыхары і госці раёна!

Шчыра віншуем вас са светлым усенародным святам – 81-й гадавінай Вялікай Перамогі!

Дзень Перамогі – свяшчэнная дата для нашага народа, які перажыў усе цяжкасці Вялікай Айчыннай вайны. Гэтае свята стала сімвалам незламінай волі беларусаў перад нечалавечымі выпрабаваннямі, увасабленнем усенароднай барацьбы з нацызмам. Перамога над фашысцкімі захопнікамі дасягнута неверагодным гераізмам людзей, сілай і мужнасцю франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, работнікаў тылу, усіх, хто самааддана адстойваў свабоду Айчыны.

Гады вайны сталі трагедыяй, якая забрала мільёны жыццяў, і разам з тым прыкладам высокага патрыятызму нашых землякоў. На Верхнядзвіншчыне няма сям'і, якую абмінуў бы боль страт і нялёгкіх выпрабаванняў – наш раён страціў кожнага другога свайго жыхара. Мы свята захоўваем памяць пра мужнасць народа, які не схіліў галаву перад ворагам і адстаяў свабоду роднага краю, нястомна перадаём яе з пакалення ў пакаленне, ганарымся подзвігам пераможцаў і выхоўваем моладзь на прыкладах патрыятызму і любові да Радзімы. Наш абавязак – берагчы мір на сваёй зямлі і захоўваць праўду пра далёкую вайну, напаўняючы яе летапіс сцёртымі часам імёнамі, падзеямі і фактамі.

 Прыклад мужнасці і патрыятызму нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны аб'ядноўвае, робіць мацнейшым і натхняе на абарону Айчыны, мірную працу, беражлівае стаўленне да заваёў. Прыумнажаючы патэнцыял сваёй краіны працоўнымі дасягненнямі, умацоўваем мір і дабрабыт на роднай зямлі.

Жадаем дарагім ветэранам і ўсім нашым землякам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, сямейнага цяпла і заўсёды мірнага неба!

 

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна віншуе з Днём Перамогі ветэранаў і жыхароў раёна